2014-03-19 10:32:43

Аляксандр Лукашэнка паіншаваў Папу з першай гадавінай пантыфікату


RealAudioMP3 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў папу Францішка з першай гадавінай пантыфікату. “Упэўнены, што Ваша дзейнасць на чале Святога Пасаду яшчэ больш умацуе традыцыйныя адносіны супрацоўніцтва, узаемаразумення і павагі паміж Рэспублікай Беларусь і Ватыканам”, - цытуе віншаванне сайт кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка пажадаў Пантыфіку здароўя, невычэрпных сіл і Божай дапамогі ў выкананні высокай і адказнай апостальскай місіі ў імя дабра і міру.







All the contents on this site are copyrighted ©.