2014-03-18 13:56:15

Прадстаўнік Святога Пасаду: інфармацыя аб мільёнах людзей на кананізацыі, перабольшана


RealAudioMP3 Інфармацыя аб тым, што ў запланаванай на 27 красавіка 2014 г. кананізацыі Яна Паўла II і Яна XXIII прымуць удзел мільёны вернікаў, моцна перабольшана, сказаў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Ён таксама абверг чуткі пра тое, што кананізацыя можа адбыцца ў іншым месцы, за межамі Рыма, а не на плошчы св. Пятра. Святар паведаміў, што на наступным тыдні плануецца прэс-канферэнцыя, на якой будзе прадстаўлена падрыхтоўка да кананізацыі абодвух Пантыфікаў.

Трэба нагадаць, што некалькі дзён таму рымскія муніцыпальныя ўлады паведамілі аб тым, што ў кананізацыі Яна XXIII і Яна Паўла ІІ і ў велікодных урачыстасцях у Рыме прымуць удзел каля 7 млн. гасцей з усяго свету. Падставай для такой заявы стала інфармацыя, што ўжо на сённяшні дзень у рымскіх гатэлях забраніравана 85% нумароў.







All the contents on this site are copyrighted ©.