2014-03-18 10:57:31

Карэйская прэса лічыць, што візіт Папы можа прынесці мір для падзеленай краіны


RealAudioMP3 Аўтарытэтнае выданне “The Korea Times” выказала надзею, што візіт папы Францішка ў Карэю 14-18 жніўня 2014 г. “можа прынесці мір для ўсяго рэгіёну”. Карэйцы радуюцца, што будуць вітаць Пантыфіка ў сваёй краіне, у якой 5,3 млн. каталікоў складаюць трэцюю па велічыні рэлігійную групу. Гэта ставіць Карэю на пятае месца ў Азіі з пункту гледжання колькасці членаў Каталіцкага Касцёла. У той жа час, гэта самая хуткарослая каталіцкая супольнасць у рэгіёне. Газета таксама адзначае, што Карэя з’яўляецца адзінай краінай у Азіі, дзе Каталіцкі Касцёл паўстаў без удзелу еўрапейскіх місіянераў.

Асноўнымі мэтамі візіту Папы будуць: Дзень азіяцкай моладзі ў Тэджон, беатыфікацыя 124 мучанікаў і наведанне каталіцкага цэнтра для інвалідаў. У той жа час, “можна выказаць здагадку, што падчас св. Імшы Папа накіруе зварот да Паўночнай Карэі аб міры і паяднанні”, адзначаецца ў артыкуле на старонках выдання. “Мы ўсе чакаем, што знаходжанне Францішка дасць магчымасць нашаму грамадству пазбавіцца ад недаверу і варожасці”, - піша “The Korea Times”.







All the contents on this site are copyrighted ©.