2014-03-17 12:10:33

У Ватыкане прэзентавалі беспрэцэдэнтнае міжрэлігійнае пагадненне


RealAudioMP3 17 сакавіка 2014 г. у Ватыкане адбылася прэзентацыя беспрэцэдэнтнага пагаднення паміж прадстаўнікамі асноўных рэлігій пад назвай “Global Freedom Network”. Яго мэтай з’яўляецца выкараненне сучаснага рабства і гандлю людзьмі ва ўсім свеце да 2020 г. Глабальная сетка з’яўляецца адкрытай асацыяцыяй, да якой могуць далучыцца прадстаўнікі рэлігійных супольнасцяў і іх лідэры. Па некаторых дадзеных 30 млн. чалавек у свеце церпіць ад эканамічнай або сексуальнай эксплуатацыі. Нягледзячы на намаганні, прадпрынятыя ў апошнія гады, сучаснае рабства і гандаль людзьмі працягвае пашырацца, гаварылася на сустрэчы ў Ватыкане. Месцамі выкарыстання чалавека становяцца заводы і фермы, рыбацкія суды, незаконныя ўстановы, прыватныя дамы, самыя багатыя і самыя бедныя краіны ў свеце.

Глабальная сетка ў сваёй дзейнасці будзе выкарыстоўваць прылады веры: малітву, пост і міласціну, заявілі заснавальнікі ініцыятывы. Таксама будзе абвешчаны Сусветны дзень малітвы за ахвяраў і за іх свабоду. Ва ўсіх частках свету будзе сфарміравана малітоўная сетка.

На працягу першага года ўдзельнікі ініцыятывы будуць прыкладаць намаганні, каб распрацаваць праграмы па выкараненні сучаснага рабства і гандлю людзьмі, інфармаваць сем’і, школы, універсітэты, парафіі і ўстановы аб прыродзе гэтай з’явы, звяртаць увагу кіраўніцтва дзяржаў на неабходнасць вырашэння праблемы. Апрача таго, у дзейнасць асацыяцыі плануецца ўключыць 50 буйных шматнацыянальных кампаній, чые кіраўнікі з’яўляюцца людзьмі веры або добрай волі.

Заснавальнікі Сеткі запросяць 162 урады краін публічна ўхваліць яе стварэнне, а краіны-удзельніцы “Вялікай дваццаткі” асудзіць сучаснае рабства і гандаль людзьмі і прыняць ініцыятывы супраць гэтай з’явы.

Гэта пагадненне, як было заяўлена ў Ватыкане, з’яўляецца сведчаннем таго, што ахвяры сучаснага рабства і гандлю людзьмі не забытыя і свет павінен быць вызвалены ад гэтых жудасных злачынстваў супраць чалавечнасьці.







All the contents on this site are copyrighted ©.