Пантыфік заклікаў да малітвы за пасажыраў і экіпаж зніклага самалёта
Пантыфік заклікаў
да малітвы за людзей, якія былі на борце авіялайнера, што некалькі дзён таму знік
над усходнім узбярэжжам Малайзіі. “Я запрашаю вас маліцца за пасажыраў і экіпаж малазійскага
самалёта і членаў іх сем’яў. Мы блізкія да іх у гэты цяжкі час”, - сказаў папа Францішак
падчас нядзельнай сустрэчы з вернікамі 16 сакавіка 2014 г. Трэба нагадаць, што авіялайнер,
на борце якога былі 227 пасажыраў і 12 членаў экіпажу, 8 сакавіка 2014 г. ноччу знік
з экранаў радараў. Ён выконваў рэйс з Куала-Лумпура ў Пекін і ў момант апошняга кантакту
знаходзіўся ў 220 кіламетрах ад усходняга ўзбярэжжа Малайзіі. Зніклы самалёт “Malaysia
Airlines” у меркаваным месцы яго падзення ў Паўднёва-Кітайскім моры шукаюць звыш 50
караблёў і самалётаў з 10 краін. Аднак пошукі пакуль нічога не далі.