2014-03-14 10:52:17

Пантыфік спачувае ў сувязі са смерцю былога Патрыярха Лісабону


RealAudioMP3 “З болем” успрыняў навіну аб смерці кардынала Жазэ Палікарпу папа Францішак. Аб гэтым ён напісаў у сваёй спачувальнай тэлеграме на імя Патрыярха Лісабона. “Давяраю Божай міласэрнасці дарагога кардынала, узгадваючы аб яго каштоўным супрацоўніцтве ў розных структурах Святога Пасаду і маіх сустрэчах з гэтым Пастырам, захопленым пошукам ісціны”, - напісаў Пантыфік. Ён узгадаў служэнне кардынала Палікарпу ў якасці старшыні Канферэнцыі Біскупаў Партугаліі і яго ўклад у каталікую адукацыю.

Кардынал Жазэ Палікарпу, 16-ы Патрыярх Лісабона, памёр 12 сакавіка 2014 г. пасля аперацыі, звязанай з анеўрызмай аорты, ва ўзросце 78 гадоў. Ён адчуў пагаршэнне стану і вярнуўся ў шпіталь у партугальскай сталіцы, дзе ў той жа дзень памёр.

Іерарх нарадзіўся ў 1936 г. у Пего, вёсцы ў Кальдас-да-Раінья, у 100 км ад Лісабона. Маючы 25 гадоў стаў святаром. У 1966-1970 гг. вывучаў дагматычную тэалогію ў Рыме. У 42 гады атрымаў біскупскае пасвячэнне, у 61 стаў каад’ютарам Патрыярха Лісабона. У 1998 г. Ян Павел II прызначыў яго на лісабонскую кафедру. Гэту пасаду ён займаў да 2013 г.

Кардынал Жазэ Палікарпу быў вядомы сваёй прыхільнасцю да экуменізму.







All the contents on this site are copyrighted ©.