2014-03-13 11:47:03

Папа Францішак у гадавіну пантыфікату: маліцеся за мяне!


RealAudioMP3 “Маліцеся за мяне”, заклікаў Святы Айцец праз свой акаунт у “Твітэры” 13 сакавіка 2014 г., у першую гадавіну свайго абрання на Пасад св. Пятра. Напэўна, гэтыя словы гучалі часцей за ўсе іншыя на працягу пантыфікату Папы, які вырашыў змяніць Касцёл, дапамагчы яму “выйсці” з прывычнага камфорту і ісці на перыферыі існавання, быць “Касцёлам бедным і для бедных”, Касцёлам “адкрытых дзявярэй” для моладзі, беспрацоўных, пакінутых, слабых і хворых, сапраўдным адлюстраваннем аблічча міласэрнага і добрага Бога. Рэалізацыя такога амбіцыёзнага жадання патрабуе самай вялікай дапамогі, якую можа даць толькі Пан. Таму ўжо з першага дня кіравання Касцёлам з вуснаў Францішак прагучалі словы: “Маліцеся за мяне!”. “Я маю патрэбу ў гэтым і таму схіляю перад вамі галаву. Памолімся разам вы за мяне, а я за вас”, - сказаў Пантыфік дакладна год таму, вітаючы вернікаў з центральнай лоджыі ватыканскай базылікі, ужо праз некалькі хвілін пасля абрання.

У далейшым заклік аб малітве ён кіраваў амаль да ўсіх, дзяцей і дарослых, святароў і законнікаў, біскупаў і кардыналаў. Ён не саромеўся прасіць аб малітве і прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій і нехрысціянскіх рэлігій. Папа звяртаўся з гэтым заклікам да палітыкаў, навукоўцаў і дзячаў культуры. Амаль кожная яго публічная прамова заканчваецца гэтай просьбай.

У гадавіну пантыфікату Францішка менавіта шчырая і гарачая малітва можа стаць найлепшай падтрымкай яму ў тым, што робіць на карысць Касцёла і чалавецтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.