2014-03-13 12:02:31

7 мільёнаў чалавек на кананізацыі Яна XXIII і Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 На кананізацыю Яна XXIII і Яна Паўла ІІ 27 красавіка 2014 г. і на велікодныя ўрачыстасці у Рым прыбудзе каля 7 млн. гасцей з усяго свету. Пра гэта паведаміла італьянская “La Repubblica”, спаслаўшыся на ўлады горада. У рымскіх гатэлях ужо забраніраваны 85% нумароў. Па прычыне вялікай колькасці пілігрымаў па ўсёй італьянскай сталіцы будуць устаноўлены вялікія экраны, на якія будзе трансліравацца ўрачыстасць кананізацыі. Плошча св. Пятра будзе ў стане змясціць толькі каля 100 тыс. чалавек, крыху большая колькасць вернікаў зможа размясціцца на прылягаючых да яе вуліцах. Прычым, доступ на ватыканскую плошчу будзе магчымы без білета. Толькі з Польшчы чакаецца 300 тыс. пілігрымаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.