2014-03-11 14:42:53

Філатэлістычны блок на тэму будслаўскага юбілею стаў прызёрам конкурсу на лепшую марку Беларусі


RealAudioMP3 Філатэлістычны блок “400-годдзе прыбыцця цудатворнага абраза Маці Божай у Будслаў” стаў прызёрам конкурса на лепшую паштовую марку Беларусі 2013 года, паведаміла “БЕЛТА”. “Белпошта” у лютым праводзіла конкурс-апытанне на гэту тэму, у якім маглі прыняць удзел усе жадаючыя. Паступіла амаль 2 тыс. анкет. Па выніках падліку галасоў былі вызначаны тры лепшых выпускі дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Беларусі. Першае месца заняў блок “1025-годдзе Хрышчэння Русі”, другое – малы ліст “Беларускія анімацыйныя фільмы”, а трыцім стаў блок, прысвечаны будслаўскаму юбілею, дызайнерам якога выступіла Алена Мядзведзь.







All the contents on this site are copyrighted ©.