2014-03-11 11:34:53

Прадстаўнік Святога Пасаду спадзяецца, што зацікаўленасць Папам мае глыбокія карані


RealAudioMP3 Францішак стаў моцным стымулам для Касцёла, які імкнецца выконваць Божую волю і сваю місію ў сучасным свеце ў інтарэсах усіх людзей, так ахарактарызаваў першы год пантыфікату Папы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду. 13 сакавіка 2014 г. будзе адзначацца першая гадавіна абрання кардынала Берголіа на Пасад св. Пятра. “Самым галоўным на працягу першага года пантыфікату, безумоўна, з’яўляецца вялікі інтарэс людзей да Францішка”, - адзначыў прадстаўнік Святога Пасаду і ўдакладніў, што гаворка ідзе не толькі пра католікаў. Ён перкананы, што шматлікія асобы на свеце “зацікаўлены Папам і яго пасланнем”.

“Спадзяюся, што гэта цікавасць мае глыбокія карані ў сэрцах гэтых людзей, якіх дасягнула слова любові, увагі, міласэрнасці і блізкасці. Бо ў гэтым слове, праз Папу, да іх прыбывае сам Бог”, - адзначыў кс. Ламбардзі. Ён узгадаў некалькі падзей першага года пантыфікату Францішка, якія зрабілі на ім асаблівае ўражанне. Па-першае, гэта з’яўленне Папы на балконе базылікі св. Пятра ў вечар выбару, затым абмыццё ног маладым зняволеным у Вялікі чацвер, паездка на Лампедузу да бежанцаў, Сусветныя дні моладзі, выхад першай адгартацыі “Evangelii Gaudium”, кансісторый у канцы лютага. Гэтыя падзеі і жэсты, на думку кс. Ламбардзі, дэманструюць, наколькі інтэнсіўным быў гэты год для Пантыфіка і Касцёла.







All the contents on this site are copyrighted ©.