2014-03-11 12:01:45

Адказны за кантакты з праваслаўнымі: украінскія Цэрквы не ўцягнуты ў канфлікт


RealAudioMP3 І Святы Пасад, і Маскоўскі Патрыярхат знаходзяцца ў згодзе адносна таго, што цяперашнія падзеі ва Украіне з’яўляюцца праблемай саміх украінцаў, і ўкраінскія Цэрквы і самі ўкраінцы павінны імкнуцца да міру і паяднання ў сваёй краіне, сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё айцец Гіяцынт Дэсцівэль, адказны ў Папскай радзе спрыяння хрысціянскаму адзінству за адносіны Святога Пасаду са славянскімі Праваслаўнымі Цэрквамі. Ён падкрэсліў, што Патрыярх Кірыл “не бароніць расійскай палітыкі ва Украіне”. Дамініканін лічыць, што “цяперашні крызіс з’яўляецца магчымасцю актывізаваць дыялог і ўзаемныя кансультацыі” паміж Святым Пасадам і Маскоўскім Патрыярхатам, згодных адносна таго, што гэты канфлікт, палітычны і нацыянальны, не можна ператварыцца ў канфлікт рэлігійны або міжнародны.

“Не дапушчальнымі з’яўляюцца любыя ўмяшанні звонку. Не можна выкарыстоўваць Украіну ў міжнароднай геапалітычнай гульні, што прывядзе да нанясення шкоды самім украінцам”, - сказаў айцец Дэсцівэль. Супрацоўнік Папскай рады падкрэсліў, што ўкраінскія Цэрквы не ўцягнуты ў канфлікт, нават калі яны і з’яўляюцца прыхільнікамі аднаго з напрамкаў, і аб гэтым сведчаць заявы і дзеянні іх пастыраў.







All the contents on this site are copyrighted ©.