Святы Айцец выслухае казанні прапаведніка Папскага дома
Святы Айцец разам
з супрацоўнікамі Рымскай курыі выслухае велікапостныя казанні прапаведніка Папскага
дома, італьянскага капуцына айца Раньера Канталамесы. Сёлета яны будуць прысвечаны
праўдам веры ў святле навучання Айцоў Касцёла: св. Аўгустына, св. Амброзія, св. Льва
Вялікага і св. Грыгорыя Вялікага. Кожны з іх быў асаблівым абаронцам таго ці іншага
аспекту навучання Касцёла і таму сёння, паводле айца Канталамесы, варта паразважаць
над іх спадчынай ў аносінах да гэтых тэмаў. Сярод іх: прырода Касцёла, сапраўднасць
прысутнасці Хрыста ў Эўхарыстыі, хрысталагічны дагмат Халкедонскага Сабора, духоўная
разважлівасць Святога Пісання.
Назва цыкла казанняў падрыхтаванага прапаведнікам:
“На плячах у гігантаў. Вялікія праўды нашай веры сузіраныя разам з Айцам Лацінскага
Касцёла”. Натхненнем для яе сталі словы французскага біскупа, тэолага і пісьменніка
св. Яна Салсберыйскага: “Мы, як гномы, што сядзяць на плячах у гігантаў, таму што
можам бачыць больш і далей чым яны, але не дзякуючы вастрыні нашага зроку ці росту,
але таму што ўзнесены вышэй і ўзняты імі на гігантскую вышыню”.