2014-03-10 14:52:00

Бэнэдыкт XVI: праз свае кнігі я імкнуўся зрабіць Езуса зноў бачным


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI адзначыў, што напісаў трылогію “Езус з Назарэта”, каб зноў зрабіць бачнай і зразумелай асобу Збаўцы. Папа на пенсіі перакананы, што сёння асоба Хрыста ўсё часцей адмаўляецца і становіцца незразумелай па прычыне шматлікіх дыскусій вакол яе і існавання самых розных пунктаў гледжання. Касцёл, перад абліччам такой тэндэнцыі не павінен заставацца інертным, лічыць ён. Менавіта усведамленне гэтага падштурхула яго даць па-магчымасці вычарпальны адказ на пытанне, скіраванае яшчэ Понціем Пілатам да Езуса: “Адкуль Ты?”. Для гэтага Папа карыстаўся ўсімі магчымасцямі, якія дае сённяшняя тэалогія, каб глыбока наблізіцца да Хрыста, намагючыся пераадоліць матывы, якія перашкаджаюць гэтаму, прызнаўся ён.

З такімі словамі Бэнэдыкт XVI звярнуўся ў пасланні да ўдзельнікаў сімпозіўма аб асобе Збаўцы ў святле яго трылогіі “Езус з Назарэта”, які 10-12 сакавіка 2014 г. праходзіць у танзанійскім Марагора.








All the contents on this site are copyrighted ©.