2014-03-08 13:40:55

Пантыфік прызначыў членаў Рады па эканамічных пытаннях


RealAudioMP3 8 сакавіка 2014 г. папа Францішак прызначыў восем кардыналаў і сем свецкіх экспертаў у Раду па эканамічных пытаннях, створаную 24 лютага 2014 г. У склад новага органа Апостальскай Сталіцы на пяцігадовы тэрмін былі ўключаны кардынал Рэйнхард Маркс, арцыбіскуп Мюнхен-Фрайзінгскі, кардынал Луіс Кіпрыяні Торн, арцыбіскуп Лімы, кардынал Даніэль ДзіНарда, арцыбіскуп Гальвестан-Хьюстанскі, кардынал Уільфрыд Фокс Напіер, арцыбіскуп Дурбана, кардынал Жан-Пьер Рыкар, арцыбіскуп Бардо, кардынал Нарбэрта Рывэра Карэра, арцыбіскуп Мехіка. Таксама ў склад Рады ўвайшлі кардынал Джон Тонг Хон, біскуп Ганконга і кардынал Агасціна Валіні, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі. Свецкія эксперты прызначаныя Пантыфікам паходзяць з Мальты, Францыі, Канады, Іспаніі, Германіі, Італіі і Сінгапура.

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі адзначыў, што кардыналы Торн, Напіер, Рывэра Карэра, Хонг Тон, Валіні, а таксама кардынал Джодж Пэл, новы прэфект Сакратрыяту па эканамічных пытаннях, былі членамі Рады кардыналаў па арганізацыйных і эканамічных пытаннях Апостальскай Сталіцы і Дзяржавы Ватыкане, якая перастала існаваць.

Адначасова кардынал Пэл і кардынал Маркс з’яўляюцца членамі Папскай рады па дапамозе Пантыфіку ў кіраванні Касцёлам і вывучэнні праэкту рэфармавання Рымскай курыі.

Адносіны паміж Радай па эканамічных пытаннях і Сакратарыятам па эканамічных пытаннях будуць акрэслены ў адмысловых статутах, але ў любым выпадку Рада будзе мець асобную сферу дзейнасці, а не толькі дарадчую ў адносінах да Сакратарыяту. Паходжанне яе членаў, паводле кс. Ламбардзі павінна адлюстроўваць паўсюднасць Касцёла, а правядзенне яе першай сустрэчы запланавана на май 2014 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.