2014-03-08 10:58:54

Кардынал Паралін: жадаем, каб крызіс ва Украіне быў вырашаны перамовамі


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца жадае, каб крызіс ва Украіне быў вырашаны шляхам перамоваў, адзначыў кардынал Пьетра Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці Папы. 7 сакавіка 2014 г., падчас размовы з журналістамі, каментуючы “трывожную сітуацыю”, якая склалася ва Ўкраіне, пурпурат падкрэсліў, што ў вырашэнні канфлікта “кожны з бакоў павінен захаваць свае інтарэсы”, але пры гэтым, захаваць перш за ўсё “дабро краіны і яго насельніцтва”.

Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі адзначыў гатоўнасць і жаданне Апостальскай Сталіцы весці дыялог з Рускай Праваслаўнай Царквой на гэту тэму. “Калі магчыма будзе зрабіць уклад на ўзроўні міжрэлігійных адносінаў на карысць дабра насельніцтва, мы гатовы рабіць гэта і жадаем, каб гэта было магчыма”, - адзначыў кардынал Паралін.








All the contents on this site are copyrighted ©.