2014-03-08 14:09:41

Ватыкан: дапамагчы нябачным жанчынам стаць бачнымі


RealAudioMP3 З нагоды Міжнароднага дня жанчын, які адзначаецца 8 сакавіка 2014 г., у Ватыкане прайшло мерапрыемства пад назвай “Галасы веры – Дапамагчы нябачным жанчынам стаць бачнымі”. У рамках форума выступілі 10 жанчын з розных краін свету, якія расказалі пра тое, якое месца займаюць ў жыцці сваіх грамадстваў і ў Касцёле. На думку Жаслін Куэры, заснавальніцы ліванскага жаночага руху і члена Папскай рады па справах свецкіх, роля жанчын асабліва важная ў сённяшнім свеце, пазбаўленым крытэрыяў, моцных і ясных каштоўнасцяў. Жанчыны спрыяюць гуманізацыі грамадстваў, дапамагаюць Касцёлу быць самім сабой, быць больш марыйным і больш станавіцца маці, - пераканана Куэры.








All the contents on this site are copyrighted ©.