2014-03-07 15:41:46

Святы Айцец пра “місію свецкіх хрысціян у горадзе”


RealAudioMP3 Свецкія вернікі, у сілу іх хросту, з’яўляюцца галоўнымі дзеючымі асобамі ў справе евангелізацыі, адзначыў папа Францішак у сваім прывітальным лісце да ўдзельнікаў сустрэчы пад назвай “Місія свецкіх хрысціян у горадзе”, якая праходзіць у гэтыя дні ў Рыме. Кожны член Божага народу – гэта вучань Хрыста і місіянер, нагадаў Пантыфік. Свецкіх вернікаў ён назваў “рэсурсам Касцёла”, праз іх прысутнасць у розных асяроддзях і сферах грамадскага жыцця. Важна, каб яны падтрымлівалі “жыццёва важную сувязь” з супольнасцямі – дыяцэзіямі і парафіямі – і не былі адарваныя ад Маці-Касцёла. Францішак рэкамендаваў удзельнікам сустрэчы выкарыстаць Кампендыум сацыяльнага вучэння Касцёла, каб зразумець сваю “місію у горадзе”. Ён назваў дакумент “компасам” на гэтым шляху.







All the contents on this site are copyrighted ©.