2014-03-06 10:18:57

Экуменічны “Сусветны дзень малітвы жанчын” напярэдадні 8 сакавіка


RealAudioMP3 У больш чым 170 краінах па ўсім свеце 7 сакавіка 2014 г. хрысціянкі ўсіх канфесій будуць маліцца разам і выкажуць сваю салідарнасць жанчынам, якія знаходзяцца ў патрэбе або бядзе. “Сусветны дзень малітвы жанчын” пройдзе сёлета з асаблівым акцэнтам на складаную сітуацыю жанчын у Егіпце. Менавіта яны з’яўляюцца аўтарамі разважанняў да гэтага адмысловага дня. Яны выражаюць сваё расчараванне “арабскай вясной”, якая павінна была прынесці змену іх становішча, але ў выніку гэтага не адбылося.

“Сусветны дзень малітвы жанчын”, які адзначаецца заўсёды ў першую пятніцу сакавіка, з’яўляецца найбуйнейшым экуменічным грамадскім рухам хрысціянак. Яго мэта – дапамагчы жанчынам, якія сталі ахвярамі несправядлівасці, насілля, прыніжэня, цяжкай жыццёвай сітуацыі. Гэта ініцыятыва ўзнікла ў ХІХ ст. у асяроддзі амерыканскіх і канадскіх пратэстантак. 4 сакавіка 1927 г. упершыню яна прайшла на агульнаамерыканскім узроўні. З сярэдзіны ХХ ст. у “Сусветным дні малітвы жанчын” афіцыйна бяруць удзел і каталічкі.







All the contents on this site are copyrighted ©.