2014-03-06 15:50:24

Пантыфік падтрымаў святароў, стаўшых ахвярамі паклёпу


RealAudioMP3 Папа Францішак папрасіў прабачэння ў групы святароў Рымскай дыяцэзіі за тое, што ім давялося стаць ахвярамі фальшывага абвінавачвання з боку іх былога сабрата ў сексуальных злоўжываннях адносна непаўналетніх. Таксама былы дарадчык Апостальскай нунцыятуры ў Італіі прычыніўся да гэтага. Не называючы імёнаў, Пантыфік адзначыў, што расследаванне злачынства паклёпу працягваецца і прыкладаюцца намаганні для “адхілення” вінаватых у яго здзяйсненні. Аднаго з вінаватых італьянскія праваахоўныя органы змясцілі ў турму.

Падчас сустрэчы з рымскімі пробашчамі 6 сакавіка 2014 г. у Ватыкане Папа падкрэсліў, што быў глыбока крануты гэтай сітуацыяй і падзяляе боль святароў, якія падвергліся паклёпу. “Хачу сказаць публічна, што я блізкі да святарскай супольнасці, таму што абвінавачанні датычаць не толькі сямі, васьмі, пятнаццаці чалавек, але ў асобах гэтых сямі, васьмі, пятнаццаці прадстаўлена ўсё духавенства”, - адзначыў Святы Айцец. Францішак папрасіў прабачэння ў прысутных не толькі як Біскуп Рыма, на тэрыторыі чыёй дыяцэзіі здарылася падобнае злачынства, але таксама як асоба адказная і за дыпламатыю Святога Пасаду, таму што адзін з паклёпнікаў быў ватыканскім дыпламатам. Папа назваў гэта злачынства “цяжкай несправядлівасцю”. Яго цёплыя, бацькоўскія словы былі сустрэты апладысментамі рымскіх святароў.

Таксама Святы Айцец заклікаў маліцца за памерлага 5 сакавіка 2014 г. кс. Луіджы Рэтрозі, пробашча рымскай парафіі св. Амброзія.








All the contents on this site are copyrighted ©.