Святы Айцец заклікаў бразільцаў з павагай ставіцца да бліжніх
Не можна заставацца
абыякавымі да з’явы гандлю людзьмі. Гэты заклік Папы прагучаў у яго пасланні з нагоды
традыцыйнай “Кампаніі братэрства”, якая распачалася 5 сакавіка 2014 г. у Бразіліі.
“Чалавечая годнасць з’яўляецца аднолькавай для ўсіх людзей”, - напісаў ён і дадаў,
што годнасць сына і дачкі Бога была здабыта для нас коштам крыві Хрыста на крыжы і
гарантавана Святым Духам. Францішак заклікаў бразільскіх католікаў бароцца з такімі
з’явамі, як усынаўленне дзяцей для далейшага забору органаў, выкраданне і падман жанчын,
каб прымусіць іх займацца прастытуцыяй, працоўная эксплуатацыя. У сваім пасланні Папа
таксама выступіў супраць эксплуатацыі ўнутры сем’яў, калі бацькі знявольваюць дзяцей
і наадварот, калі сужонкі выкарыстоўваюць адзін аднаго, калі пажылых людзей пазбаўляюць
іх пазіцыі ў грамадстве.