2014-03-03 10:38:24

Італія: першы ў свеце часопіс, прысвечаны выключна папе Францішку


RealAudioMP3 Першы ў свеце часопіс, прысвечаны выключна папе Францішку будзе называцца “Il mio papa” (Мой Папа) – абвясціла італьянская выдавецкая кампанія “Mondadori”. Прэм’ерны нумар часопіса выйдзе з нагоды першай гадавіны абрання кардынала Хорхе Марыа Берголіа на Пасад св. Пятра, у сераду, 5 сакавіка 2014 г., па прома-кошце 50 еўрацэнтаў. На наступны дзень выдавецтва кангрэгацыі Паўлістаў выпусціць DVD-дыск пад назвай “Francesco, un anno di pontificato” (Францішак – год пантыфікату), падрыхтаваны Ватыканскім тэлевізійным цэнтрам, разам з альбомам “Papa Francesco – La Chiesa della misericordia” (Папа Францішак – Касцёл міласэрнасці), які выйдзе ў якасці дадатку да двух часопісаў гэтага выдавецтва: штотыднёвіка “Famiglia Cristiana” і “Credere”.







All the contents on this site are copyrighted ©.