2014-03-03 15:33:32

Святы Айцец зрабіў прызначэнне ў Сакратарыяце па эканамічных пытаннях


RealAudioMP3 3 сакавіка 2014 г. Папа прызначыў генеральнага сакратара новастворанага Сакратарыяту па эканамічных пытаннях – структуры для каардынацыі эканамічнай і адміністрацыйнай дзейнасці Святога Пасаду і дзяржавы Ватыкана. Ім стаў мальтыйскі святар кс. прэлат Альфрэд Хуэрэб, былы асабісты сакратар Бэнэдыкта XVI. Да гэтага Пантыфік прызначыў прэфектам новага фінансавага органу аўстралійскага кардынала Джорджа Пэла. Пакуль яшчэ застаецца вакантнай пасада Генеральнага рэвізора, упаўнаважанага праводзіць праверкі любой установы Святога Пасаду і Ватыкану ў любы час.

Францішак заснаваў Сакратарыят па эканамічных пытаннях 24 лютага 2014 г. Яго мэта заключаецца ў кансалідацыі існуючых ватыканскіх структур і спрашчэнні кіравання імі. З’яўленне дадзенай структуры – гэта адна з першых буйных ініцыятыў у рамках рэформы Рымскай курыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.