2014-03-03 13:27:28

Папа заклікаў іспанскіх біскупаў рабіць усё для ўмацавання і перадачы веры


RealAudioMP3 Місія Касцёла ў цяперашніх умовах – умацоўваць і перадаваць веру, асабліва будучым пакаленням, лічыць Святы Айцец. Ён сустрэўся 3 сакавіка 2014 г. у Ватыкане з іспанскімі іерархамі ў рамках візіту “ad limina Apostolorum”. Папу непакоіць абыякавасць многіх ахрышчаных перад секулярнай культурай, якая імкнецца выключыць Бога з асабістага і грамадскага жыцця. Пантыфік заклікаў іспанскіх біскупаў адкрыць новыя магчымасці для абвяшчэння Евангелля. Душпастырства пакліканняў, перакананы Папа, гэта тое, што кожны біскуп павінен лічыць сваім галоўным прыярытэтам. Кандыдатам да святарства трэба гарантаваць дапамогу добрай каманды выхаваўцаў і кампетэнтных выкладчыкаў.

Пантыфік заклікаў звярнуць увагу на добрую падрыхтоўку вернікаў да сужэнства і нагадаў пра неабходнасць душпастырства сем’яў. Сям’я, нагадаў ён, з’яўляецца важным удзельнікам евангелізацыі і крыніцай святарскіх і манаскіх пакліканняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.