2014-03-03 12:46:05

Пантыфік пра праблему пакліканняў у Касцёле


RealAudioMP3 Да малітвы за пакліканні запрасіў Святы Айцец. Сённяшня Касцёл і свет патрабуюць святароў і законніц з сэрцам, аддадзеным выключна Богу, свабодных ад ідалапаклонства улады і грошай. Тэмай гаміліі Папы падчас Эўхарыстыі 3 сакавіка 2014 г. у капліцы Дому св. Марты было пытанне багатага чалавека да Езуса, што павінен рабіць, каб успадкаваць жыццё вечнае. Ён пачуў адказ – прадаць усё і пайсці за Хрыстом. Гэта быў добры чалавек, адзначыў Пантыфік, але зрабіў свой выбар на карысць грошай. Яго сэрца было заключана ў турму грашэй, пазбаўлена свабоды выбару. Колькім маладым людзям сёння менавіта гэта перашкаджае пайсці за Езусам, заўважыў Францішак. Яны не маюць адвагі ачысціць сваё сэрца ад іншых рэчаў і аддаць яго выключна Пану. Пантыфік заклікаў маліцца за тых маладых людзей, якія маюць пакліканне, але якім нешта перашкаджае пайсці за Хрыстом, каб іх сэрцы былі вольнымі ад іншых інтарэсаў і іншай любові. Маліцца трэба таксама за святароў і законніц, каб Бог бараніў іх ад ідалапаклонства ганарыстасці, узвышэння, улады і грошай, лічыць Папа.







All the contents on this site are copyrighted ©.