2014-03-03 12:21:49

Былы сакратар Яна XXIII атрымаў атрыбуты кардынальскай годнасці


RealAudioMP3 Апошні з шаснаццаці новапрызначаных Пантыфікам кардыналаў, былы асабісты сакратар папы Яна ХХІІІ, Лорыс Франчэска Капавіла атрымаў пурпурны берэт і пярсцёнак – сімвалы кардынальскай годнасці. Цырымонія прайшла на радзіме “Добрага Папы” – у мястэчку Сотта-іль-Монтэ, на поўначы Італіі, а ўзначаліў яе, ад імя Святога Айца, кардынал Анджэла Садана, дэкан Калегіі кардыналаў. Кардынал Лорыс Франчэска Капавіла па прычыне слабога здароўя не змог прысутнічаць на кансісторыі ў Ватыкане 22 лютага 2014 г., падчас якога адбылося ўручэнне атрыбутаў кардынальскай годнасці іншым іерархам.

Звяртаючыся да сабраных 98-гадовы кардынал папрасіў падзякаваць Святому Айцу за давер і падкрэсліў, што кардынальская годнасць для яго не з’яўляецца сімвалам узвышэння ці пашаны, але, перш за ўсё, паслухмянасці. Кардынал Капавіла адзначыў, што шляхам да святасці заўсёды лічыў не самасцвярджэнне, а імкненне да праўды, справядлівасці і любові.








All the contents on this site are copyrighted ©.