2014-03-02 11:37:23

Кардынал Каспер: немагчыма рыхтаваць Сінод аб сям’і без уліку меркавання жанчын


RealAudioMP3 “Роля жанчын у Касцёле павінна разглядацца ў перспектыве сінадальнай дынамікі і місійнага навяртання ўказанага Папам і ўключаццца ў іх”, адзначыў кардынал Вальтэр Каспер, галоўны дакладчык кансісторыя на тэму сям’і, які прайшоў у Ватыкане 20-22 лютага 2014 г. У інтэрв’ю італьянскаму выданню “Avvenire” пурпурат выказаў меркаванне пра тое, што жанчыны павінны быць больш шырока ўключаны ў працу шэрагу ватыканскіх дыкастэрый. У першую чаргу гаворка ідзе пра Папскія рады па справах сям’і, культуры, сродкаў масавай камунікацыі ці новай евангелізацыі. Сёння прысутнасць жанчын тут нязначная і паводле слоў кардынала такая сітуацыя з’яўляецца абсурднай.

Нямецкі іерарх перакананы, што да меркавання жанчын трэба больш прыслухоўвацца і лічыцца з ім пры абмеркаванні актуальных пытанняў звязаных з жыццём Касцёла і праблемамі грамадства. Ён адзначыў, што напрыклад, у працы Сінодаў сёння жанчыны прысутнічаюць у малой колькасці і галоўным чынам у якасці слухачоў. Дзе ці тры з іх выступаюць напрыканцы працаў форума, калі з прамовамі ўжо звярнуліся ўсе іншыя. “І я пытаю сябе: як магчыма падрыхтаваць Сінод аб сям’і не ўключыўшы ў гэту працу перш за ўсё жанчын? Без жанчын сям’і проста не існуе. Не мае сэнсу размова пра сям’ю без слухання жанчын. Я думаю, што яны павінны быць пакліканы і выслуханы ўжо зараз, на этапе падрыхтоўкі”, сказаў кардынал Каспер маючы на ўвазе падрыхтоўку да Сінода Біскупаў па праблемах сям’і, які пройдзе ў кастрычніку 2014 г. у Ватыкане.

Кардынал Каспер перакананы, што “багацце і інтуітыўныя здольнасці жаночага генія” фундаментальна неабходныя ў розных галінах дзейнасці Касцёла. “Касцёл без жанчын – гэта нядзейснае цела (...) Ці можам уявіць сёння супольнасці, дабрачынныя і культурныя структуры без жанчын? Без іх парафіі б закрыліся ўжо заўтра”, - лічыць былы старшныя Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.








All the contents on this site are copyrighted ©.