2014-03-01 13:57:40

Пантыфік сустрэўся з прэм’ер-міністрам Румыніі


RealAudioMP3 1 сакавіка 2014 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Румыніі Віктара Понта. Затым палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці, сакратаром па адносінах з дзяржавамі. Румынскі палітык перадаў Святому Айцу прывітанне ад кіраўніка Румынскай Праваслаўнай Царквы, Патрыярха Данііла, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы. У цэнтры дыялога, які прайшоў у сардэчнай атмасферы, былі праблемы сям’і, адукацыі, рэлігійнай свабоды і захавання супольных каштоўнасцяў у кантэксце плённага супрацоўніцтва паміж Святым Пасадам і Румыніяй на двухбаковым узроўні, а таксама ў рамках міжнароднай супольнасці.

Адзначаючы патэнцыял Каталіцкага Касцёла ў спрыянні супольнаму дабру ўсяго румынскага грамадства, закраналіся пытанні, звязаныя з жыццём каталіцкай супольнасці ў краіне. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся сваімі поглядамі на актуальную міжнародную сітуацыю і выказалі пажаданне, каб канфлікты, якія існуюць у свеце, вырашаліся шляхам дыялога і перамоваў.








All the contents on this site are copyrighted ©.