2014-02-28 15:44:23

Францішак: вярнуць расчараванай моладзі надзею


RealAudioMP3 Вучыць, не азначае толькі перадаваць веды. Перадача веры толькі праз знаёмства са зместам навучання, будзе павярхоўнай і ідэалагічнай. З такімі словамі папа Францішак звярнуўся да членаў Папскай камісіі па справах Лацінскай Амерыкі 28 лютага 2014 г. Паводле Святога Айца, перадача веры не будзе мець каранёў калі не суправаджаецца сведчаннем аб адпаведных паводзінах і каштоўнасцях. На думку Пантыфіка для евангелізацыі фундаментальна важнай з’яўляецца сустрэча пакаленняў, сустрэча паміж моладзю і пажылымі. Яна дазваляе пазнаёміцца з мінулым і разумець цяперашняе. Папа адзначыў важнасць прысутнасці Касцёла побач з моладзю, якая пакутуе ад беспрацоўя – “пакаленнем, якое не мела досведу годнасці” і адраджэння ў ёй надзеі, нават утапічнай, на будучыню. Францішак заклікаў не дапусціць, каб вера ва ўтопію, характэрная моладзі, змянілася на роспач.








All the contents on this site are copyrighted ©.