2014-02-27 11:30:14

Створаны сайт да падарожжа Папы ў Святую Зямлю


RealAudioMP3 Да маючага адбыцца візіту папы Францішка ў Святую Зямлю, каталіцкі епіскапат рэгіёну запусціў адмысловую інтэрнэт-старонку (www.popefrancisholyland2014.lpj.org). Журналісты і тыя, хто шукае інфармацыі аб хрысціянах у Святой Зямлі, а таксама дэталях візіту Пантыфіка, могуць атрымаць яе на гэтым рэсурсе. Тут паведамляецца, што за 45 дзён да папскага падарожжа, запланаванага на канец мая, будзе апублікавана яго афіцыйная праграма. Інтэрнэт-старонка даступна на сямі мовах, уключаючы арабскую і іўрыт.

Папа Францішак накіруецца ў Святую Зямлю 24-26 мая. Ён наведае сталіцу Іарданіі Аман, а таксама Бэтлеем і Іерусалім.







All the contents on this site are copyrighted ©.