2014-02-27 11:20:05

Рэстаўрацыя каланады плошчы св. Пятра падыходзіць да завяршэння


RealAudioMP3 Падыходзіць да завяршэння рэстаўрацыя каланады плошчы св. Пятра. Праца заняла 6 гадоў і каштавала 14 млн. еўра. Увесь гэты час у праекце было задзейнічана 100 чалавек: 70 рэстаўратараў і 30 рабочых. Яны аднавілі былое хараство 284 калон, 140 статуй і 44 тыс. кубаметраў траверціну. “Рэстаўрацыйныя працы, як патлумачыў дырэктар Ватыканскіх музеяў Антоніа Паолучы, уключалі ў сябе ачыстку ўсіх паверхняў, праверку, умацоўванне і забеспячэнне выступаючых рэльефаў, і перш за ўсё статуй, часта вельмі пашкоджаных, таму прадстаўляючых небяспеку”. Як паведаміў адказны за рэстаўрацыю, у канцы былі выкарыстаны рознага тыпу ахоўныя сродкі і набыта абсталяванне для адпужвання птушак, каб гарантаваць у будучыні належнае захаванне комплексу.







All the contents on this site are copyrighted ©.