2014-02-26 11:41:12

Папа заклікае да спынення насілля ў Венесуэле


RealAudioMP3 Папа Францішак з асаблівай трывогай назірае за сітуацыяй у Венесуэле, дзе ўжо на працягу амаль двух тыдняў працягваюцца сутычкі паміж паліцыяй і праціўнікамі прэзідэнта краіны Нікаласа Мадуры. “Жадаю, каб як мага хутчэй спыніліся насілле і варожасць, і каб увесь венесуэльскі народ, пачынаючы ад палітыкаў і кіраўнікоў інстытуцый, прынялі меры на карысць нацыянальнага прымірэння, праз узаемнае прабачэнне і шчыры дыялог, з павагай да праўды і справядлівасці, здольны вырашыць канкрэтныя праблемы для супольнага дабра”, - сказаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 26 лютага 2014 г. Святы Айцец паабяцаў венесуэльскаму народу сваю пастаянную і гарачую малітву, асабліва за ахвяр сутычак і іх блізкіх. “Заклікаю ўсіх вернікаў узносіць малітвы да Пана, праз матчынае заступніцтва Маці Божай з Камарота, каб краіна хутка знайшла спакой і згоду”, - сказаў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.