2014-02-26 12:20:17

Бэнэдыкт XVI: абсурдна спекуляваць пра маю адстаўку


RealAudioMP3 “Не існуе ніякіх сумневаў у абгрунтаванасці адмовы ад служэння Наступніка св. Пятра, гэта абсурд, спекуляваць аб гэтым рашэнні”, - так напісаў Бэнэдыкт XVI у лісце, апублікаваным на першай старонцы газеты “La Stampa”, які стаў рэакцыяй на каментары яго жэсту з боку некаторых італьянскіх і міжнародных сродкаў масавай інфармацыі. Кароткі, але “інтэнсіўны” адказ, быў напісаны Пантыфікам на пенсіі ўласнаручна. Ён сцвярджае, што яго рашэнне было прынята ў поўнай свабодзе і любыя “чуткі аб несапраўднасці адмовы проста абсурдныя”. Адказваючы на пытанні аб нашэнні ім “белага адзення” і далейшым ужыванні імя Бэнэдыкт, ён адзначыў, што на момант адстаўкі не было ніякіх правіл, якія б прадугледжвалі іншае выйсце.

Бэнэдыкт XVI абверг чуткі, што ён пакінуў Пасад св. Пятра ў выніку апошніх скандалаў. Па яго словах, ён бы ніколі “не пакінуў карабель падчас шторму”, таму спачатку дачакаўся заканчэння разгляду гэтых пытанняў і толькі потым абвясціў аб сваім рашэнні.







All the contents on this site are copyrighted ©.