2014-02-26 13:49:29

Анкеты, дасланыя ў Ватыкан епіскапатамі, разглядаюцца як “голас Касцёла”


RealAudioMP3 Рада Генеральнага сакратарыяту Сінода Біскупаў разглядзела адказы на анкеты, дасланыя епіскапатамі, якія датычаць сучаснай сітуацыі сям’і. Пасяджэнне Рады праходзіла ў Ватыкане 24-25 лютага 2014 г. Атрыманыя матэрыялы будуць улічаны ў распрацоўцы Працоўнага дакументу (Instrumentum laboris) III Надзвычайнай сесіі Генеральнай асамблеі Сінода Біскупаў. У спецыяльнай заяве, апублікаванай 26 лютага, гаворыцца, што адказы на анкеты разгядаюцца як “голас Касцёла” адносна разнастайнасці кантэксту абвяшчэння Евангелля. Яны, несумненна, дапамогуць распазнаць праблемы і цяжкасці, звязаныя з сямейным жыццём. У заяве гаворыцца, што прапановы Святому Айцу, для напісання ім паслясінадальнай адгартацыі, будуць прадстаўлены пасля правядзення звычайнай асамблеі Сіноду Біскупаў, якая пройдзе ў 2015 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.