2014-02-25 12:10:13

Кардынал распавёў пра тэматыку прамоў на надзвычайным кансісторыі


RealAudioMP3 Надзвычайны кансісторый, які ў мінулыя дні праходзіў у Ватыкане, амаль цалкам сканцэнтраваўся на пытаннях, звязаных з сітуацыяй разведзеных, якія жывуць у несакрамэнтальных саюзах, прызнаўся французскі кардынал Філіп Барбарэн, арцыбіскуп Ліёну, прымас Галіі. “80 ці нават 90 працэнтаў выступленняў тычыліся тэмы тых, хто развёўся і ўступіў у новы саюз. Бо гэта сёння самае цяжкае і балючае пытанне”, - сказаў ён Ватыканскаму радыё.

На думку іерарха, не досыць сказаць, я кансерватар ці ліберал у гэтым пытанні. Такі падыход да праблемы прыводзіць да тупіковай сітуацыі ў сённяшняй дыскусіі. Аднак трэба ясна сабе сказаць, што дзве рэчы павінны існаваць напэўна: слова праўды, што дае нам Біблія, і Божая любоў да ўсіх людзей, незалежна ад іх становішча, падкрэсліў кардынал. Таму, на яго думку, калі мы зоймемся выключна правіламі, і скажам, што тое, што дагэтуль было забаронена, зараз дазволена, мы трапім у абсурд. Бо калі нешта непасрэдна заснавана на Божым слове, не можа быць зменена, нагадаў кардынал Барбарэн. Такім чынам, неабходна разглядаць гэту справу сапраўды глыбока і паказаць людзям, што гэта выклік для іх свабоды, а не нейкія правілы, што накладваюцца на іх. І адказваючы ў свабодзе на Божае слова, яны дадуць цудоўнае сведчанне, а іх каханне ад гэтага толькі памножыцца, лічыць французскі іерарх.







All the contents on this site are copyrighted ©.