2014-02-24 13:27:38

Папа прыняў Прэзідэнта Гаіці


RealAudioMP3 Святы Айцец прыняў 24 лютага 2014 . у Ватыкане Прэзідэнта Рэспублікі Гаіці Мішэля Мартэі. Пазней адбылася сустрэча палітыка з кардыналам дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Падчас сардэчных перамоў былі падкрэслены добрыя адносіны паміж Гаіці і Святым Пасадам і ўклад мясцовага Касцёла ў галіну адукацыі, аховы здароўя і дабрачыннасці. Падчас гутарак была адзначана важнасць абнаўлення Гаіці і шчырага дыялогу паміж рознымі інстытуцыянальнымі сіламі для прымірэння і агульнага дабра.







All the contents on this site are copyrighted ©.