2014-02-24 13:08:00

Пантыфік: абсурд, калі любоў Хрыста разглядаецца без Касцёла


RealAudioMP3 Наследаванне Езуса – гэта не “ідэя”, а “бесперапыннае прабыванне дома”, у Касцёле, куды Хрыстус запрашае любога, нават далёкага ад Яго. Папа Францішак звярнуўся 24 лютага 2014 г. падчас раняшняй св. Імшы да евангельскага фрагменту пра аздараўленне Езусам юнака, які меў духа нематы. Балбатні натоўпу, адданага бессэнсоўнаму абмеркаванню драмы хворага чалавека, Езус супрацьставіць сваё канкрэтнае пытанне і чын – аздараўленне. Гэтыя жэсты Хрыста, на думку Пантыфіка, прымушаюць нас задумацца. Калі Езус праходзіць сярод натоўпу, заўсёды заўважае асобнага чалавека і аздараўляе яго. Езус заўсёды вяртае нас дадому, ніколі не пакідае нас на дарозе самотнымі, падкрэсліў Папа, і гэтыя Яго жэсты вучыць нас, што кожнае аздараўленне, кожнае прабачэнне прымушаюць вярнуцца на лона Божага народу, якім ёсць Касцёл. Хрыстус заўсёды даруе і Яго жэсты, - дадаў Францішак - можна назваць “рэвалюцыйнымі”, калі Яго прабачэнне дасягае тых, хто “занадта” аддаліўся, як мытнік Мацвей або яго калега Закхей.

Папа заўважыў, што Езус заўсёды, “калі даруе, вяртае дадому”. І таму не можна зразумець Яго “без Божага народа”. Ён назваў абсурдам, калі любоў Хрыста разглядаецца без Касцёла, калі хтосьці імкнецца пачуць Езуса і не слухае Касцёла. Калі Хрыстус кліча чалавека, заўсёды вядзе яго ў Касцёл, падкрэсліў Святы Айцец. Наша вучэнне, дадаў ён, гэта вандраванне за Хрыстом, а не нейкая ідэя, гэта бесперапыннае вяртанне дамоў. І калі хтосьці выходзіць з дому “за грахом”, збаўленне палягае на вяртанні назад, з Езусам у Касцёл, сказаў Папа падчас сваёй гаміліі ў капліцы Дому св. Марты.







All the contents on this site are copyrighted ©.