2014-02-22 12:01:48

Святы Айцец да кардыналаў: Касцёл патрабуе вашай камуніі са мной і паміж вамі


RealAudioMP3 Езус заўсёды ідзе перад сваім Касцёлам, “ідзе перад намі, і адкрывае нам шлях”. “І наш давер і радасць у тым, што мы Яго вучні, мы разам з Ім, ідзём следам за Ім, наследуем Яго”, - сказаў папа Францішак падчас звычайнага публічнага кансісторыя па ўзвядзенні новых кардыналаў у базыліцы св. Пятра 22 лютага 2014 г. Слова “вандраванне” з’яўляецца ключавым у нашых адносінах з Хрыстом, лічыць Святы Айцец. Менаіта гэта нас кранае ў Евангеллі, заўважыў ён, “Езус шмат хадзіў і вучыў сваіх вучняў ў дарозе”. Важна зразумець, што “Ён прыйшоў навучаць не нейкай філасофіі або ідэалогіі, але “шляху”, якім трэба ісці з Ім”. Падарожнічаць з Хрыстом – гэта наша радасць, але “гэта не так проста, гэта не зручна, таму што дарога, якую абірае Езус, з’яўляецца шляхам крыжа”. Але “мы ведаем, што Ён перамог, і мы не павінны баяцца крыжа, у крыжы наша надзея”, - сказаў Папа.+

Пантыфік перасцярог ад “ментальнасці гэтага свету”, праз якую ў Касцёл уваходзяць “суперніцтва, зайздрасць, фракцыі”. Таму трэба дазваляць Хрысту “клікаць нас да сябе”, каб слухаць Яго, з радасцю прымаючы Яго слова. Гэта дазволіць прабываць з “адным сэрцам і адной душой вакол Яго”.

“Касцёл мае патрэбу ў вас, у вашым супрацоўніцтве, і, перш за ўсё, вашай камуніі са мной і паміж вамі”, - сказаў Папа, звяртаючыся да Калегіі кардыналаў. На яго думку, Касцёл патрабуе адвагі пурпуратаў у абвяшчэнні Евангелля, іх малітвы, “якая разам з абвяшчэннем слова з’яўляецца першай задачай біскупа”, іх адчувальнасці, “асабліва ў гэты час болю і пакут у многіх краінах па ўсім свеце”. Святы Айцец заклікаў кардыналаў быць людзьмі міру праз іх дзеянні, жаданні і малітвы.








All the contents on this site are copyrighted ©.