2014-02-22 12:36:53

Бэнэдыкт XVI упершыню з’явіўся на публічнай урачыстасці


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI прысутнічае на звычайным публічным кансісторый для ўзвядзення новых кардыналаў, які пачаўся ў базыліцы св. Пятра. Гэта першае яго з’яўленне падчас публічнай урачыстасці ад часу адмаўлення ад пасады Біскупа Рыма ў лютым 2013 г. Калі Папа на пенсіі ўвайшоў у ватыканскую базыліку, яго прывіталі кардыналы, з якімі ў яго была магчымасць абмяняцца некалькімі словамі. На пачатку ўрачыстасці Францішак і Бэнэдыкт XVI абняліся і прывіталі адзін аднаго, пасля чаго Пантыфік на пенсіі сціпла заняў месца сярод кардыналаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.