2014-02-21 10:50:54

Папа адкрыў другі дзень кансісторыя малітвай за Украіну


RealAudioMP3 Папа Францішак адкрыў другі дзень надзвычайнага кансісторыя ў Ватыкане на тэму сям’і малітвай за Украіну, пагружаную ў насілле. “Я хацеў бы прывітаць, і не толькі асабіста, але ад імя ўсіх, украінскіх кардыналаў – кардынала Яворскага, арцыбіскупа Львова на пенсіі, і кардынала Гузара, Вярхоўнага арцыбіскупа Кіева на пенсіі – якія ў гэтыя дні вельмі перажываюць і маюць так шмат цяжкасцяў у сябе на Радзіме”, - сказаў Святы Айцец 21 лютага 2014 г. Кардыналы выказалі сваю згоду са словамі Папы і падтрымку ўкраінскім іерархам апладысментамі. У апошні час Пантыфік неаднаразова заклікаў да мірнага вырашэння канфлікту ва Украіне. У мінулую сераду на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ён запэўніў у сваёй блізкасці да ўкраінскага народа і заклікаў усе бакі спыніць любыя акты насілля і шукаць згоды і міру. “Я спадзяюся, што дойдзе да канструктыўнага дыялогу паміж дзяржаўнымі ўстановамі і грамадзянскай супольнасцю”, - сказаў Францішак 26 студзеня 2014 г. падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”.

Адкрываючы сённяшняе пасяджэнне, Пантыфік прызнаўся, што “учора, перад сном” перачытаў уступны даклад кардынала Каспера, і хацеў бы падзякаваць іерарху за “глыбокую тэалогію” і “ясную тэалагічную думку”. Папа сказаў, што ў думках кардынала Каспера ён знайшоў “sensus ecclesiae” і любоў да Маці-Касцёла. Святы Айцец прызнаўся, што для яго гэта прыклад тэалогіі, якая здзяйсняецца на каленях.







All the contents on this site are copyrighted ©.