2014-02-21 12:56:05

Галоўны дакладчык кансісторыя: я ўзняў пытанні, а не прапаноўваю адказы


RealAudioMP3 Трэба адштурхоўвацца ад тэалагічных аспектаў у пошуку вырашэння актуальных праблем, якія стаяць сёння перад сем’ямі, перакананы кардынал Вальтэр Каспер, галоўны дакладчык надзвычайнага кансісторыя, які 20 лютага 2014 г. пачаўся ў Ватыкане. Менавіта гэтаму была прысвечана яго ўводная прамова падчас адкрыцця асамблеі. Былы старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і адзін з самых вядомых сучасных каталіцкіх тэолагаў сказаў, што закрануў шмат розных тэм, сярод якіх была і сітуацыя асоб, якія развяліся і заключылі новыя саюзы, і магчымасць прыняцця імі св. Камуніі.

Даклад іерарха стаў своеасаблівымі “тэалагічнымі ўводзінамі аб прыгажосці сям’і”. На яго думку, менавіта з гэтага пункту гледжання трэба глядзець на вострыя праблемы і выклікі, якія стаяць перад Касцёлам. Паводле кардынала, неабходна праніклівасць і ўвага да кожнага канкрэтнага выпадку. “Я падкрэсліў патрэбу адрознівання – ёсць сітуацыі вельмі розныя, існуюць агульныя правілы, але і затым таксама канкрэтныя сітуацыі”, - прызнаўся ён. “Папа казаў пра разважлівае душпастырства, адважнае і поўнае любові, душпастрыскую разважлівасць. Я казаў пра праніклівасць у канкрэтных сітуацыях: канкрэтныя асобы, гэта не выпадкі – яны маюць годнасць, якая павінны быць прызнана”, - адзначыў кардынал Каспер.

Ён прызнаўся, што папа Францішак папрасіў яго ўзняць пытанні, а не прапаноўваць рашэнні. Гэта вельмі правільна, лічыць іерарх. “Я паставіў пытанні, але не настойваю на маёй пазіцыі. Я не маю адказаў, іх трэба знайсці”, - сказаў ён і падкрэсліў, што гэтым будзе займацца Сінод Біскупаў, які пройдзе ў кастрычніку 2014 г. Нямецкі кардынал адзначыў, што гэтаму прысвецяць час у гэтыя дні і члены Калегіі кардыналаў падчас дыскусій, абмену думкамі і супольнай малітвы.








All the contents on this site are copyrighted ©.