Ватыкан выпусціць паштовыя маркі да пачатку другога года пантыфікату Францішка
Ватыканскі філатэлістычна-нумізматычны
аддзел адзначыць пачатак другога года пантыфікату папы Францішка выхадам філатэлістычнай
серыі з дзесяці паштовых марак чатырох наміналаў, на якіх будуць змешчаны ілюстрацыі,
дэманструючыя найбольш значныя моманты першага года пантыфікату Святога Айца Францішка.
Аб гэтым паведамляецца ў спецыяльнай заяве Аддзелу, апублікаванай 21 лютага 2014 г.
Кошт серыі складзе 6,05 еўра. Яна выйдзе тыражом 200 тыс. экзэмпляраў. Гэта сумесны
ватыканска-філіпінскі праект.
Раней Ватыканскі філатэлістычна-нумізматычны
аддзел абявясціў аб выхадзе 3 сакавіка 2014 г. двух памятных медалёў да кананізацыі
Яна XXIII і Яна Паўла ІІ, а таксама серыі манет еўра, тэмай якой стане тая ж падзея.