2014-02-20 16:49:13

Кс. Ламбардзі: Папа заклікае “ісці глыбей” у разважаннях аб сітуацыі сям’і


RealAudioMP3 Папа Францішак выступіў супраць “фрагментацыі дыскурсу” аб праблемах сям’і. Так пракаментаваў выступленне Святога Айца 20 лютага 2014 г. перад удзельнікамі надзвычайнага кансісторыя ў Ватыкане кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Пантыфік лічыць, што трэба не проста фіксіраваць канкрэтныя выпадкі ці дзяліцца жыццёвымі гісторыямі, якія найбольш уражваюць, але звярнуць увагу на агульную сітуацыю і тэндэнцыі. У іншым выпадку можа ўзнікнуць спакуса сканцэнтравацца на адной праблеме або зрабіць іх пералік і не прыйсці да глабальных адказаў. Кіраўнік Залы Друку пагадзіўся, што увесь наш вопыт зыходзіць ад рэальных сітуацый і канкрэтных жыццёвых выпадкаў, але, калі гаворка ідзе аб “больш шырокай душпастырскай адказнасці”, трэба быць у стане весці больш універсальную і больш падрабязную размову. Менавіта такім чынам можна дапамагчы “супольнай дыскусіі” па турбуючых пытаннях, перакананы кс. Ламбардзі.

Святар дадаў, што, на яго думку, матывам выступлення Францішка быў заклік “ісці крыху глыбей” у разважаннях аб сітуацыі сям’і, каб знайсці “новае святло”, дзякуючы якому можна жыць Традыцыяй Касцёла і, адначасова, мець здольнасць знайсці сябе ў новай сітуацыі. Менавіта гэта, а не “фактычны пералік цяжкасцяў”, на думку кс. Ламбардзі, і з’яўляецца сэнсам разважанняў.

20 лютага 2014 г. падчас брыфінгу кіраўнік Залы Друку падкрэсліў, што мэтай абмеркавання праблем сям’і не з’яўляецца змена навучання Касцёла, але вяртанне да каранёў гэтага навучання – да Евангелля, да бачання сям’і ў святле Стварэння і Адкуплення.








All the contents on this site are copyrighted ©.