2014-02-20 10:57:05

Кардынал: калегіяльнасць – адказ Касцёла на крызіс сям’і


RealAudioMP3 “Чаканні, асабліва адносна сям’і, не могуць прынесці расчаравання. Нам трэба больш калегіяльнасці”, - адзначыў кардынал Вальтэр Каспер 19 лютага 2014 г. у Рыме падчас семінара па міжрэлігійным дыялогу, арганізаванага Супольнасцю св. Эгідзія. “Кожны грэх можа быць адпушчаны, кожны грэх можа быць прабачаны. Гэта адпраўны пункт: не магчыма ўявіць, што нехта можа апынуцца ў такой чорнай дзірцы, з якой Бог не зможа яго выцягнуць”, - адзначыў былы старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, гаворачы пра сітуацыю разведзеных, якія заключылі новыя саюзы.

Ён станоўча ацаніў ініцыятыву анкетавання вернікаў перад Сінодам Біскупаў. “Анкеты з’яўляюцца магчымасцю пачуць народ”, - сказаў кардынал і дадаў, што вучэнне Касцёла – гэта не “застаялая лагуна”, “хрысціянская жыццё – гэта падарожжа (...), і задача Касцёла – весці людзей”.

Адказваючы на пытанне пра шматлікіх разведзеных, якія заключылі новыя саюзы, іерарх сказаў літаральна наступнае: “Для мяне не прымальна, калі нехта падае ў яму і для яго няма ніякага выйсця з яе. Гэты вобраз не адпавядае паняццю міласэрнасці. Для тых, хто каецца і навяртаецца, існуе выйсце”.

Паводле кардынала Каспера, існуюць вялікія чаканні адносна душпастырскай працы з сем’ямі. “Сям’я знаходзіцца ў цэнтры крызісу, але гэта таксама частка Касцёла і грамадства. І гэта рэальная праблема сёння”, - сказаў ён. На думку іерарха, адказам з боку Касцёла на ўсё гэта можа быць яго калегіяльнасць – трэба спачатку слухаць меркаванне іншых і толькі затым прымаць рашэнне. “Традыцыя жывая, гэта струмень. І досвед Божага народа павінен паважацца”, - лічыць ён.

Кардынал Каспер выступіў у якасці галоўнага дакладчыка на надзвычайным кансісторыі на тэму сям’і, які распачаўся 20 лютага 2014 г. у Ватыкане.







All the contents on this site are copyrighted ©.