2014-02-19 12:37:19

Святы Айцец пацвердзіў паўнамоцтвы ватыканскіх іерархаў


RealAudioMP3 Папа Францішак пацвердзіў 19 лютага 2014 г. паўнамоцтвы кардынала Леанарда Сандры на пасадзе прэфекта Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў і арцыбіскупа Кірыла Васіля на пасадзе сакратара гэтай дыкастэрыі. Апрача таго, Святы Айцец пацвердзіў паўнамоцтвы некаторых членаў і кансультараў з папярэдняга складу Кангрэгацыі і прызначыў новых. Адным з кансультараў ватыканскай дыкастэрыі працягне быць архімандрыт Ян Сяргей Гаек, Апостальскі візітатар ad nutum Sanctae Sedis для грэка-католікаў у Беларусі. Апрача таго, з Усходняй Еўропы ў склад Кангрэгацыі зноў увайшоў біскуп Ёзэф Верт, пастыр дыяцэзіі ў Навасібірску і ардынарый для расійскіх католікаў візантыйскага абраду.

Таксама 19 лютага 2014 г. Святы Айцец пацвердзіў паўнамоцтвы кардынала Курта Коха ў якасці старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і біскупа Браяна Фарэла на пасадзе сакратара дыкастэрыі. Пантыфік зацвердзіў таксама членаў і кансультараў Папскай рады, а таксама кансульатараў Камісіі па рэлігійных адносінах з юдаізмам.







All the contents on this site are copyrighted ©.