2014-02-18 11:21:47

Папа Францішак аднавіў свой аргентынскі пашпарт


RealAudioMP3 Папа Францішак аднавіў свае аргентынскія дакументы – пашпарт і ідэнтыфікацыйную карту, якія атрымае ў хуткім часе. Святы Айцец вырашыў карыстацца імі ў сваіх замежных падарожжах, як звычайны грамадзянін Аргентыны, хоць мае магчымасць выкарыстоўваць дыпламатычны пашпарт Апостальскай Сталіцы. Францішак звярнуўся з просьбай аб абнаўленні дакументаў праз спецыяльны лічбавы цэнтр, якім карыстаюцца грамадзяне Аргентыны. Пры гэтым ён папрасіў прайсці неабходныя бюрактарычныя працэдуры ў звычайным парадку, без прывілеяў.

Новыя дакументы Пантыфіка прадставіў журналістам міністар унутраных спраў і транспарту Аргентыны Фларэнсіа Рандацца 17 лютага 2014 г. На іх Францішак сфатаграфаваны ў белай папскай вопратцы. Акрамя таго, тут змешчана выява адбіткаў пальцаў Святога Айца і копія яго подпісу, якія ў яго узяў у Доме св. Марты прадстаўнік аргентынскага пасольства. “Гэты новы жэст Папы да нашай краіны напаўняе нас гонарам”, - прызнаўся міністр.








All the contents on this site are copyrighted ©.