Пантыфік сустрэнецца са святарамі Рымскай дыяцэзіі
Святы Айцец сустрэнецца
са святарамі Рымскай дыяцэзіі. Па традыцыі сустрэча пройдзе на наступны дзень пасля
Папяльцовай серады – 6 сакавіка 2014 г. ў ватыканскай Зале Паўла VI. “Папа Францішак
скіруе да нас сваё слова, дапамагаючы плённа пражыць час Вялікага посту ў чаканні
Пасхі Пана і заахвоціць быць шчырымі пастырамі народа нам даверанага”, - адзначыў
у адмысловым пасланні Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агасціна Валіні.
Гаворка ідзе пра другую сустрэчу Францішка з рымскім духавенствам. Першая адбылася
16 верасня 2013 г. у Латэранскай базыліцы. Тады Пантыфік казаў пра цяжкасці з якімі
сустракаюцца святары, адказаў на пяць пытанняў і заклікаў да крэатыўнай адвагі і адкрытасці
на праўду.