2014-02-17 15:11:13

Член Рады кардыналаў: Ватыканскі банк павінен адрознівацца ад усіх іншых банкаў


RealAudioMP3 Член Рады кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і вывучэнні праекту рэформы Рымскай курыі, кардынал Оскар Радрыгес Марадзьяга заклікаў “не чакаць сюрпрызаў” ад пасяджэнняў структуры і мець цярплівасць, якая неабходна таксама для рэформаў. У інтэрв’ю італьянскаму тэлеканалу “Tgcom24” пурпурат адзначыў, што Рада кардыналаў выконвае “сур’ёзную працу, даследванні” і таму, як і ўсе Божыя справы, патрабуе часу. Кардынал Марадзьяга падкрэсліў, што галоўнай тэмай лютаўскага пасяджэння Рады будуць пытанні звязаныя з дзейнасцю Інстытута рэлігійных спраў, вядомага як Ватыканскі банк. “Мы не хочам, каб ён быў банкам накшталт шматлікіх філіялаў раскінутых па Рыму, як любы іншы банк”, - адзначыў ён акрэсліўшы накірунак у якім глядзяць пурпураты.








All the contents on this site are copyrighted ©.