2014-02-17 12:59:00

Кс. Ламбардзі пра тэракт у Нігерыі: спыніць абсурднае насілле


RealAudioMP3 “Драматычнай сітуацыяй страшнага і жудаснага насілля” назваў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы масавае забойства жыхароў вёскі Ізге, на паўночным усходзе Нігерыі, якое ўчынілі баевікі тэрарыстычнай групоўкі “Бока Харам”. 16 лютага 2014 г., у выніку нападу на пасяленне групы тэрарыстаў загінулі па меншае меры 90 чалавек, большасць з якіх хрысціяне. Кс. Ламбардзі адзначыў, што Касцёл моліцца за ахвяраў і выказаў спадзяванне, што палітыкі знойдуць шляхі для спынення “абсурднага насілля”.

Групоўка “Бока Харам” дзейнічае на поўначы Нігерыі, каля мяжы з Камерунам. Яе члены намагаюцца ўвядзення шарыята ва ўсёй краіне і стаяць за большасцю тэрактаў, якія рэгулярна здзейсняюцца ў Нігерыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.