2014-02-16 13:34:03

Кардынал Сгрэчча назваў жахлівым і жорсткім легалізацыю права на эўтаназію


RealAudioMP3 Былы старшыня Папскай акадэміі жыцця кардынал Эліа Сгрэчча назваў “жахлівым і жорсткім рашэннем" прыняцце 13 лютага 2014 г. парламентам Бельгіі закона, які дазваляе ажыццяўлянне эўтаназіі сярод дзяцей. Іерарх, адзін з вядучых абаронцаў жыцця, у інтэрв’ю для Ватыканскага радыё адзначыў, што зараз для бельгійскіх дзяцей аборт і эўтаназія “уключаныя ў адну галіну і страшна падумаць, што там дзеецца”. Пурпурат нагадаў спрэчкі, якія нядаўна вяліся ў гэтай краіне, калі два навукоўцы былі "за" забіццё дзіцяці, якое нарадзілася з дэфармацыямі цела. Ужо тады хацелі прымяніць лібэральны закон на здзяйсненне аборта да ненароджанай чалавечай істоты. “Гэта нешта страшэннае, што робіцца з дзецьмі, не толькі перад, але таксама і пасля нараджэння”, - сказаў кардынал Сгрэчча і дадаў: "сёння ў свеце не хапае любові, а трэбы ж толькі крышку чалавечай міласэрнасці і спачування, каб не дапусціць да гэтага”.

Аднак кардынал бачыць таксама першыя адзнакі змены сітуацыі ў дачыненні да эўтаназіі. “Разбіўся ўжо дах над заходнім светам у выглядзе багацця, задавальнення і карысці. Да гэтага часу келіх шчасця хутка кідаўся дзеля сябе, і такім самым было стаўленне да жыцця”, - сказаў былы старшыня Папскай акадэміі жыцця.

Новы закон на эўтаназію вельмі моцна асудзіў Епіскапат Бельгіі. Таксама крытычна да яго аднесліся шматлікія каталіцкія біскупы з цэлага свету і арганізацыі, якія бароняць жыццё.

Я.Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.