2014-02-15 16:47:03

Ватыканскі іерарх: новая евангелізацыя праз адукацыйныя прылады і ўстановы


RealAudioMP3 Нягледзячы на моцную секулярызацыю ў краінах Еўропы і ў ЗША, колькасць навучэнцаў каталіцкіх школ і універсітэтаў павялічваецца, расказаў арцыбіскуп Вінчэнца Дзані, сакратар Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі. Па завяршэнні пленарнага пасяджэння гэтай ватыканскай дыкастэрыі, якое праходзіла 12-14 лютага 2014 г. іерарх падзяліўся, што галоўная ўвага ўдзельнікаў сустрэчы была звернута на праблему дыялогу ў сістэме каталіцкай адукацыі, улічваючы вялікую колькасць навучэнцаў іншых веравызнанняў ці ўвогуле няверуючых у каталіцкіх адукацыйных стуктурах. На фундаментальную ролю дыялога ў гэтай сферы ўказаў таксама і Папа, звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння.

Прыводзячы канкрэтныя лічбы, іерарх адзначыў, што, напрыклад, у Тайландзе, дзе агульная колькасць католікаў раўна прыкладна 350 тыс. чалавек, а ў каталіцкіх навучальных установах атрымліваюць адукацыю каля 450 тыс. чалавек. І Тайланд з’яўляецца не выключэннем для падобных тэндэнцый. Падобная сітуацыя назіраецца таксама ў Еўропе і ЗША. Паводле арцыбіскупа Дзані, ва ўмовах сённяшняй дызарыентаванай культуры існуе вялікі попыт на каталіцкую адукацыю, таму што яна дае фундаментальныя элементы, якія дазваляюць рабіць правільныя жыццёвыя выбары.

Іерарх адзначыў, што ўдзельнікі пленарнага пасяджэння Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі звярталі ўвагу на тое, што новая евангелізацыя павінна адбывацца праз адукацыйныя прылады і ўстановы. “І гэта з’яўляецца вельмі істотным”, - адзначыў арцыбіскуп Дзані.








All the contents on this site are copyrighted ©.